З 27 па 28 траўня ў Беластоцкім універсітэце прайшла выстава-кірмаш мінералаў “Скарбы зямлі”



Да ўвагі наведнікаў былі прадстаўлены розныя выкапні, у тым ліку каштоўныя камяні, ракушкі і нават метэарыты, паведаміла прэс-сакратар выставы-кірмашу Моніка Хшаноўская.

– Гэта 25-е выданне выставы-кірмаша мінералаў «Скарбы зямлі» у Беластоку, маем каля 70 выстаўцаў. Асартымент маем вельмі разнародны. Незвычайныя мінералы з усяго свету. І да гэтага канешне не магло бы не быць унікальнай біжутэрыі, якой нельга знайсці ў звычайных крамах.

Па словах арганізатараў, наступная выстава-кірмаш пройдзе ўжо ў верасні.

Беларускае Радыё Рацыя