З амністыяй на Дзень Перамогі – на „ўкраінскі фронт”
Расейскія ўлады прапануюць амністыю ў абмен на ўдзел ў гэтак званых банд-фармаваннях. Пра гэта афіцыйна заявіў спікер АТА Андрэй Лысенка. Маштабная амністыя прымеркаваная да сямідзесяцігоддзя Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне.
З Украіны паведамляе наш карэспандэнт Марцін Война:
– У расейскіх калоніх і следчых ізалятараў ужо складзены спісы кандыдатаў на датэрміновае вызваленне. Але адміністрацыя пенітэнцыярных установаў прапановае амністыю і тым крымінальнікам, якім яна не належыць. Але пры ўмове іх далучэння да шэрагаў вайсковых фармаванняў ДНР і ЛНР. Пры гэтым турэмныя афіцэры нават не цікавяцца, ці служыў такі чалавек у войску, ці мае якую-небудзь вайсковую спеціяльнасць. Паводле шматлікіх сведкаў з ліку ўдзельнікай антытэрарыстычных аперацый, расейскія крымінальнікі складаюць немалую частку тэрарыстычных бандаў. Так сярод тэрарыстаў, якіх узялі ў палон у данецкім аэрапорце, расейскія наёмнікі з крымінальным мінулым складалі ці не траціну. Да нядаўняга часу “гарматнае мясца” ў ДНР і ЛНР вербавалі пераважна ў Растоўскай вобласці. Цяпер Дамбас чакае крымінальны інтэрнацыянал з усёй Расейскай Федэрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя