З архіва Музея Памяці Сібіры: Белавежскі ляснік Генрык Чэрвіньскі
Музей Памяці Сібіры ў Беластоку карпатліва збірае дакументы жыхароў Падляшша, сваякі якіх былі высланыя ў Сібір. Па сваёй колькасці з музейнай калекцыі выдзяляецца група дакументаў, датычная белавежскага лесніка Генрыка Чэрвіньскага.
Кажа кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў Музея Памяці Сібіры Пётр Паплаўскі:
– Мечыслаў Чэрвіньскі нарадзіўся ў 1929 годзе ў Беластоку. Яго бацькамі былі пані Клара Чэрвіньска, з дому Баўрэр, якая з бацькамі жыла ў асадзе Неман, павеце Лідскім. І Генрык Чэрвіньскі, які нарадзіўся ў асадзе Чола, павеце Белавежскім. З Белавежай у выніку звязаныя лёсы гэтае сям’і. Бацькі Мечыслава пазнаёміліся ў Краснаярску, у Сібіры, у 1918 годзе, а пасля павярталіся ў Польшчу. Бацька, Генрык Чэрвіньскі працаваў на пасадзе лесніка ў Каралеўскім Мосце ля Белавежы. У лютым 1940 года, як і большасць леснікоў, быў дэпартаваны. Памёр у дарозе на ссылку ў Ташкенце.
Паводле звестак сваякоў, Генрык Чэрвіньскі памёр у ссылцы ля Ташкента. Ягоны сын Мечыслаў змог вярнуцца ў Белавежу пасля Другой сусветнай вайны. У Музеі Памяці Сібіры захоўваецца даведка на яго імя з 1946 года для настаўніцкіх курсаў у Гайнаўцы.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя