З архіва Музея памяці Сібіры: Даведка ад лекара з Белавежы на аркушы нямецкай п’есы



Музей памяці Сібіры ў Беластоку карпатліва збірае дакументы жыхароў Падляшша, сваякі якіх былі высланыя ў Сібір. Сярод экспанатаў – незвычайная і адзіная пакуль медычная даведка ад 22-га жніўня 1946 года, напісаная на аркушы нямецкай п’есы.

З экспанатам знаёміць кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў музею Пётр Паплаўскі:

Праўдападобна, гэта частка нейкага нямецкамоўнага літаратурнага твору. Бачым тут выпісаныя імёны герояў такой пастаноўкі. Недахоп паперы ў лекара з Белавежы Кучыньскага і прывёў да таго, што ён выдаў пацыенту даведку на бланку, другі бок якога змяшчае нямецкамоўны літаратурны твор.

Акрамя лекарскай даведкі на аркушы нямецкамоўнай п’есы, у Музеі Памяці Сібіры захоўваюцца іншыя медычныя дакументы, якія выдаваліся пацыентам у ссылках на абрыўках газет, канвертаў, паперы для абгортвання прадуктаў у краме.

Беларускае Радыё Рацыя