З архіва Музея Памяці Сібіры: Інвентар як напамін пра пакінуты дэпартаванымі фальварка на Гарадзеншчыне



Музей Памяці Сібіры ў Беластоку карпатліва збірае дакументы жыхароў Падляшша, сваякі якіх былі высланыя ў Сібір. Сярод экспанатаў – рукапісная выпіска-інвентар пачатку ХХ стагоддзя пра набыццё фальварка ва ўрочышчы Скінава, блізу ракі Нёман.

З экспанатам знаёміць кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў музею Пётр Паплаўскі:

– Гэты дакумент з’яўляецца выпіскай з натарыяльнага акту пра набыццю фальварку ў Гарадзенскім павеце мясцовым таварыствам землеўласнікаў. Сам водпіс з 1923 года, а арыгінальны дакумент выдадзены ў 1908 годзе. Частка архіва Гарадзенскага натарыўса тых часоў маецца ў доступе ў беластоцкім архіве. Аднак большая частка захоўваецца ў Гародні, за нашай усходняй мяжой.

Сама сям’я Бобрык была дэпартавана з Гарадзеншчыны ў паселішча Красны Урал Молатаўскай вобласці ва Усходняй частцы Сібіры, і змагла павяртацца назад толькі ў 1946 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя