З Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна прарвацца грамадзяне Егіпту
22 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу.

Памежная ахова ў сацыяльных сетках паведаміла, што сярод затрыманых шасцёра грамадзян Егіпту. Непадалёк ад населенага пункту Чарэмха адбылася правакацыя з боку беларускіх службаў, якія кідалі ў польскі бок камяні.
Сёння раніцай менавіта ў гэтым месцы польскія службы затрымалі 10 нелегалаў.
З пачатку года супрацоўнікі памежнай службы зафіксавалі больш за тысячу спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі ў Польшчу.
