З добрай песняй – у кожную вёску
Фэст “І там жывуць людзі” завітаў у вёску Гушчавіна, што каля Нараўкі. “За дзесяць гадоў свайго існавання мерапрыемства паказала сваю паспяховасць і запатрабаванасць у людзей”, — кажа арганізатар, дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы, Тамаш Ціханюк:
— Гэты фэст ужо шэсцьдзесят другі, арганізаваны ў Гайнайскім і Бельскім паветах. Цяпер трапіла на гміну Нараўка, якая ўдзельнічае ў праекце ад пачатку ягонага існавання: 10 гадоў.
РР: Адкуль вы прыехалі?
— Са Свінарэй, з-за Нараўкі.
РР: Вы бывалі ўжо на такіх фэстах.
— Бывалі: у Масеве, у Семяноўцы, у іншых вёсках. Цікава паглядзець.
РР: А песні занёмыя?
— Усе знаёмыя, бо мы любім беларускую мову, бо на ёй выхаваныя. І любіць слухаць гэтыя песні.
Чарговы фэст з цыклу “І там жывуць людзі” адбудзецца пятага жніўня ў вёсцы Сухавольцы, што ў гміне Кляшчэлі.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя