З Гародні ў Кузніцу за два даляры?



Магчыма, што ў 2017 годзе вернецца транспамежны цягнік на трасе Беласток – Гародня.

цягнік

Паводле слоў дырэктара Беластоцкага аддзела чыгуначнай кампаніі „Przewozy Regionalne” Яраслава Глазера, у гэтай спаве ідуць перамовы з беларускім бокам.

У новым раскладзе, які пачне дзейнічаць з 1 студзеня, на трасе з Беластока ў Кузніцу ёсць 5 цягнікоў. Адзін з іх мае дастатковы перапынак у Кузніцы, каб накіраваць яго ў Гародню:

– Цягнікі даязджаюць да Кузніцы і там стаяць, мы б хацелі гэтым цягніком ехаць да Гародні. Мы звярнуліся да беларускага боку з пытаннем, ці яны зацікаўлены. Я думаю, што ў нас атрымаецца гэты цягнік дацягнуць ужо не ў межах дамовы з маршалкам, а на камерцыйных прынцыпах у супрацоўніцтве з беларускім бокам.

Цягнік з Кузніцы ў Гародню будзе цалкам фінансавацца кампаніяй “Przewozy Regionalne” i беларускім бокам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, квіток на трасе Кузніца – Гародня мог бы каштаваць не цэлыя два даляры.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя