З Гародні ў Варшаву праз Беласток
Новы цягнік Гародня – Беласток – Варшава плануюць арганізаваць у снежні гэтага года.
Мяркуецца, што на трасе будзе курсаваць электрычка. Дабрацца з Гародні ў Беласток або Варшаву можна будзе без перасадак. У колькі абыдзецца білет і як паедзе цягнік, пакуль невядома.
Дарэчы, цяпер квіток да Беластока каштуе прыкладна 7 еўра (каля 125 тысяч рублёў). Пытанне пра арганізацыю новага маршруту пакуль прапрацоўваецца, паведаміў намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Сяргей Мацкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя
