З кнігай пра Беларусь на занятках „Літаратура на паграніччы”



Студэнты паланістыкі адкрываюць для сябе Беларусь праз кніжку Ганны Кандрацюк-Свярубскай „Беларусь. Каханне і маразм.” У рамках заняткаў „Літаратура на паграніччы” ва ўніверсітэце ў Беластоку прайшла сустрэча з вядомай беларускай рэпарцёркай. Яе ініцыятарамі былі самі студэнты польскай  філалогіі, якія адзначылі, што кніжка адкрыла многа дагэтуль невядомых фактаў.

Упершыню сутыкнулася з такой літараурай, з такім відам рэпартажу пра Беларусь. Мне ўяўлялася раней, калі аўтары пішуць рэпартажы, то на іншыя тэмы.

– Тут два погляды на Беларусь. Першая Беларусь – якую мы ведаем з поп-культуры. А другая Беларусь – з яе праблемамі: палітычнымі, нацыянальнымі. Уражвае гэта.

Альжбета Дамбровіч, прафесар: Калі паглядзець у люстэрка, то можна ўбачыць пэўнае падабенства, якое вынікае з агульнага мінулага. Бо ў кнізе аўтарка звяртаецца да традыцыяў Вялікага княства Літоўскага. На Беласточчыну можна таксама паглядзець у такі спосаб.

Ганна Кандрацюк-Свярубская: Спачатку я мела сустрэчы ў Варшаве, у Познані. Адтуль таксама маю такія весткі, што чытаюць кнігу студэнты ўсходніх напрамкаў. А ў Беластоку гэтую кнігу я прэзентую ўпершыню.

Кніга Ганны Кандрацюк-Свярубскай „Беларусь. Каханне і маразм” выйшла на польскай мове ў 2013 годзе ў выдавецтве „Суседзі”. Большасць тэкстаў рэпартажаў раней друкаваліся ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы „Ніва”. Цяпер на яго старонках друкуюцца рэпартажы аўтаркі пра ўкраінскае Палессе.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі