З Крыма бягуць турысты



paromКатастрафічная сітуацыя з расейскім рублём прымусіла турыстаў з Расейскай Федэрацыі тэрмінова з’язджаць з анэксаванага Крыма. Але керчынская пераправа, відавочна, не спраўляецца з плынню машын.

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

У Керчы прынятае рашэнне пра ўвядзенне надзвычайнага стану. Прычына – чарга з 900 аўтамабіляў каля пераправы. Адзіны паром, які курсуе паміж Крымам і мацерыковай Расеяй, можа перавезці вельмі абмежаваную колькасць машын. У выніку ў чарзе даводзіцца чакаць сама мала 9 гадзінаў.

Датаго ж адміністрацыя пераправы не здольная забяспечыць нават мінімальныя санітарныя ўмовы: у аўтамабільнай чарзе праблемы з прыбіральнямі,  пітной вадой і медычнай дапамогай.

Маскоўскія ўлады абяцаюць збудаваць мост з Крыма на мацярык да 2018 года. Але ж спецыялісты сцвярджаюць, што з прычыны неспрыяльных геалагічных і кліматычных умоваў гэта амаль нерэальна.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя