З лагеру мігрантаў у Літве ўцяклі 32 чалавекі



Ноччу з былой школы ў Верэбеяй, Алітускага раёна Літвы  праз падкоп пад плотам уцяклі 32 або 34 мігранты (двух чалавек паліцыя раніцай затрымала недалёка ад Жувінцкага рэзервату), паведамляе delfi.lt.

Паводле папярэдніх дадзеных, уцекачы — грамадзяне Іраку. Інфармацыя яшчэ ўдакладняецца.

МУС Літвы пацвердзіла гэтую інфармацыю — уцяклі 32 мігранты, двое затрыманыя. Іншых актыўна шукаюць. У паветра паднялі верталёт памежнай службы. Намеснік кіраўніка адміністрацыі мэрыі Алітускага раёну Віргіліюс Пранскявічус сказаў парталу Delfi, што мігранты зрабілі падкоп пад плотам. Тэрыторыю ахоўваюць вайскоўцы і супрацоўнікі Службы публічнай бяспекі, вядзецца відэаназіранне. 167 нелегалаў у Верэбеяй ахоўваюць на 4 пастах. Адначасова дзяжураць 12 ахоўнікаў.

Фота: delfi.lt