З Літвы на байдарках і прагулачных судах у Беларусь
З наступнага суднаходнага сезону на байдарках, каноэ, невялікіх катэрах або прагулачных судах жыхары Літвы змогуць бесперашкодна хадзіць у Беларусь, піша ў чацвер газета Lietuvos zinios.
Для тых, хто вандруе па Нёмане сродкамі воднага транспарту абсталяваны сезонны пункт рачнога памежнага кантролю Швяндубрэ, прызначаны для перасячэння дзяржмяжы, паведамляе delfi.lt.
Адкрыць пункт пагранкантролю збіраюцца ў канцы лістапада. Чакаецца, што гэты крок прастымулюе турызм – літоўскія турысты змогуць на судах хадзіць у Гародню, а беларусы – у Друскенікі.
