З мяжы Латвіі і Беларусі зніклі ўсе 83 шукальнікі прытулку
У дзень візіту прадстаўнікоў Агенцтва ААН у справах уцекачоў з мяжы Латвіі і Беларусі зніклі ўсе 83 шукальнікі прытулку. Пра гэта паведамляе партал Delfi са спасылкай на арганізацыю добраахвотнікаў «Хачу дапамагчы ўцекачам». Латвійская памежная служба не змагла гэта патлумачыць.
Апошняя інфармацыя пра месцазнаходжанне мігрантаў тычылася таго, што латвійскія памежнікі папрасілі адну з групаў перасунуцца ў іншае месца, каб ім было прасцей дастаўляць ежу і мэдычную дапамогу. Сваякі мігрантаў не могуць з імі звязацца. Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі паведаміла, што зніклых людзей пусцілі на тэрыторыю Беларусі.