З пачатку года зафіксавана больш за 17 тысяч выпадкаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы



З пачатку года было зафіксавана больш за 17 тысяч выпадкаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы, колькасць такіх спроб імкліва павялічылася ў ліпені. Затрыманыя мігранты прыбываюць пераважна з Ірака.

Прэсавы сакратар кіруючай  у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Аніта

Чэрвіньска адзначыла, што дзеянні Варшавы па прадухіленні міграцыйнага крызісу знаходзяць поўную падтрымку ў Бруселі:

– Гэта гібрыдная вайна, і ЕЗ гэта бачыць, ніхто ў гэтым не сумняецца. Рэакцыя Польшчы на крызіс на мяжы высока ацэньваецца замежнымі партнёрамі, і Польшча будзе працягваць абараняць свае межы і межы Супольнасці.

Нагадаем, з-за міграцыйнага ціску ў памежнай зоне з Беларуссю з 2 верасня ў 183 населеных пунктах Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў дзейнічае надзвычайнае становішча. Па просьбе Савета Міністраў, яно было ўведзены па распараджэнні прэзідэнта Анджэя Дуды на 30 дзён. 1 кастрычніка прэзідэнт Дуда падпісаў указ аб падаўжэнні надзвычайнага становішча на 60 дзён.

Паводле польскага радыё