З пачатку міграцыйнага крызісу Польшча, Літва і Латвія не прапусцілі больш за 100 тыс. мігрантаў



З пачатку міграцыйнага крызісу Латвія, Літва і Польшча не пусцілі на сваю тэрыторыю 100 192 нелегальных мігрантаў. Такую статыстыку прыводзіць Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

У Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць больш за 65 тысяч чалавек, у тым ліку сёлета – больш за 14 тысяч. Літва не пусціла на сваю тэрыторыю больш за 20 тысяч мігрантаў, Латвія – больш за 13 тысяч.

Рэжым Беларусі садзейнічае нелегальнай міграцыі, арганізуе падвоз іншаземцаў да граніцы ЕЗ, каардынуе незаконны пераход граніцы і ў той жа час абвінавачвае ЕЗ у прычыне міграцыйнага крызісу, заяўляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.