З пачатку поўнамаштабнай вайны украінскія абаронцы знішчылі каля 17 тысяч 200 акупантаў
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе Генеральны штаб Ваенных сіл Украіны.

Абаронцы Украіны не толькі ліквідуюць акупантаў, але і знішчаюць варожую тэхніку. Па інфармацыі Генштаба, расейскія вайскоўцы ўжо страцілі прыкладна 597 танкаў.
