З пачатку вайны ў Расею прымусова вывезлі больш за 121 тысячу дзяцей
Упаўнаважаная па правах чалавека ва Украіне Людміла Дзянісава заявіла, што ў Расею за час вайны прымусова вывезлі больш за 121 тысячу дзяцей, паведамляе svaboda.org.
Як адзначае Дзянісава, сярод іх ёсць сіроты і дзеці, у якіх ёсць бацькі. Паводле звестак амбудсмэна, частку дзяцей вывезлі з Марыупаля ў напрамку Таганрога.
«Расейскія захопнікі адзначаюць, што гэта дзеці-сіроты, аднак усе дзеці-сіроты разам з дзіцячымі дамамі былі эвакуяваныя з Марыупаля цэнтралізавана 24-25 лютага ў першыя два дні вайны. Ва Украіны няма звестак аб тым, што дзеці, якіх плануюць усынавіць, маюць статус сірот або пазбаўленых бацькоўскай апекі», — заяўляе ўкраінская амбудсмэн.