„З Падляшша родам” – Аляксандр Кот
Істок – вёска ў гміне Дубічы Царкоўныя на Гайнаўшчыне. Паводле гістарычных звестак была заснаваная ў другой палове шаснаццатага стагоддзя каралеўскім прыдворным Астафіем Халецкім. Які заснаваў некалькі вёсак на поўдзень ад ракі Нарва. Тапаграфічная назва вёскі на Мазоўшы і Падляшшы абазначала калісь схіл або ручай. Пра што і кажуць cтаражылы.

У Істоку пражывае герой бліжэйшай перадачы „З Падляшша родам” – Аляксандр Кот 1928 года нараджэння. Адным з найбольш яркіх успамінаў, спадара Аляксандра з’яўляецца пачатак Другой сусветнай вайны.

На сустрэчу з Аляксандрам Котам Анна Шайкоўская запрашае ўжо бліжэйшую нядзелю ў перадачы з „З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”. А 12.05 паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
