З родным словам – у фінал



Дашкольнікі, вучні пачатковых школ і гімназіі спаборнічалі ў Беластоку за магчымасць выступіць на цэнтральным этапе дэкламатарскага конкурсу „Роднае слова”. Раённы этап прыцягнуў дзясяткі вучняў, якія прэзентавалі свае любімыя вершы беларускіх паэтаў. Як падкрэслівае настаўніца беларускай мовы ў Міхалове Людміла Сегень, конкурс дае пачуццё прыналежнасці да беларускай супольнасці.

– Відаць, што штосьці ёсць у кожнага чалавека ўнутры. Нават калі няма матэрыяльнай матывацыі, то ён усё роўна ўдзельнічае, ездзе, хоча паказаць сябе, каб пасля пагаварыць пра гэта са сваімі бацькамі, сябрамі. Расказаць, што быў такі конкурс, конкурс беларускі, і ён браў удзел у ім. А многія з гэтых вучняў лічаць сябе ўвогуле беларусамі.

Конкурсная камісія, ацэньваючы дэкламатарскія здольнасці вучняў, звяртала ўвагу на рэпертуар, а таксама на інтэрпрэтацыю вершаў. Лаўрэатаў пачуем у цэнтральным этапе конкурсу, які пройдзе ў Бельску Падляшскім.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі