З цеплавізарам супраць эпідэміі грыпа



Цеплавізары ў пунктах памежнага пропуску дапамогуць выявіць хворых на грып. Яны цяпер устаноўлены на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскай вобласці. Калі ў чалавека, які перасякае мяжу, выявяць высокую тэмпературу, то далейшае будзе залежаць ад ступені цяжкасці захворвання. Дакладна, што хворага агледзяць лекары. Не выключаны варыянт шпіталізацыі.

Такія меры прымаюцца з прычыны таго, што ў некаторых абласцях Украіны ўжо рэгіструецца высокі ўзровень захворванняў на грып, а таксама ўводзяцца каранцінныя мерапрыемствы. Сезонны ўздым захворванняў у Беларусі чакаецца ў канцы студзеня – пачатку лютага.