«З Украінай у сэрцы»



Яна распавядае пра лёсы і подзвігі мужных беларусаў, якія загінулі яшчэ з часу майдану. Экспазіцыя размясцілася ў Цэнтры наведвальнікаў Сейма Літвы. Яна створаная фондам «Вольная Беларусь» і ўкраінскімі актывістамі.

Паводле арганізатара выставы, кіраўніка дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксея Францкевіча, мэта выставы – увекавечыць імёны беларускіх герояў, якіх ужо больш за 40 чалавек.

– Сярод беларускіх імён, якія тут прадстаўлены, 2 беларускія героі ва Украіне маюць званне герояў Украіны. Імёнамі гэтых герояў ва Украіне перайменаваныя вуліцы. Гэта Міхаіл Жызнеўскі – чалавек, які адзін з першых загінуў на Майдане Незалежнасці і гэта Скобля, які загінуў ужо пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі. Мы будзем весці гэтую працу, каб беларускія героі атрымалі гэтае званне.

Як дадае Аляксей Францкевіч, яшчэ яны ствараюць музей у Бучы пад Кіевам у гонар і памяць пра беларускіх герояў.

– У нас юрыдычна адрас нашага музея ў Бучы. У Бучы мы перайменавалі вуліцу ў гонар Літвіна, загінулага беларуса. І ў Бучы ў нас фізічна будзе музей, дзе ў рамках Бучанскага музея будзе пляцоўка, якая будзе прысвечаная подзвігу беларускіх герояў, якія ў тым ліку абаранялі і Бучу ад расейскіх акупантаў.

Цалкам матэрыял:

Паводле Аляксея Францкевіча, яны займаюцца яшчэ перайменаваннем вуліц ва Украіне ў гонар беларускіх герояў. Гэта адбываецца ў рамках дэкамунізацыі і дэрусіфікацыі, каб не згубіць сувязь паміж Украінай і Беларуссю.

Выстава «З Украінай у сэрцы» у сталіцы Літвы будзе доўжыцца тыдзень, да 16 чэрвеня. Пасля яна паедзе ў Варшаву і Прагу.

Беларускае Радыё Рацыя