З Украіны дэпартуюць беларускага журналіста Валянціна Цішко
19 гадоў таму
Беларускага журналіста Валянціна Цішко дэпартуюць з тэрыторыі Украіны, пра гэта «Белсату» стала вядома ад знаёмых журналіста.
Журналіста вязуць са Львова ў бок мяжы з Польшчай у межах працэдуры дэпартацыі. Паводле знаёмых журналіста, больш як паўгода таму ён падаў прашэнне на статус уцекача ва Украіне, але да ўчорашняга дня рашэння не было.
Валянцін Цішко паходзіць з Маладэчна, у Беларусі ён быў актывістам і каардынатарам «Руху за свабоду» ў райцэнтры.