“З вясковага панадворку” (абноўлена)
19-21 ліпеня ў Чаромсе адбудзецца XXIV фестываль шматлікіх культур і народаў “З вясковага панадворку”. Ягоных наведвальнікаў чакаюць канцэрты, майстар-класы, фальклорныя сустрэчы і нават балотны футбол.
Падрабязней кажа арганізатар фестывалю Барбара Кузуб-Самасюк:
– Важна тое, што паказваем культуру іншых нацыянальнасцяў. І венгры прыйдуць з музыкай, і Украіна, і Румынія, і Афрыка. Пакажам ім нашу культуру, а іх культуру для тых, хто жыве на Падляшшы. Фестываль праводзіць работу ў справе талеранцыі, каб паважаць іншага чалавека. А таксама падтрымлівае лакальную традыцыю. Бо ладзяцца майстар-класы па пляценню саломкай, ці ганчарства, танцы і іншае.
Штогод фестываль наведваюць сотні чалавек. Сваімі ўражаннямі ад мінулых фестываляў і чаканнямі ад цяперашняга дзеліцца сталая наведвальніца івэнту:
– Перадусім гэта фестываль народнай культуры, але ў сучасным выкананні. Госці будуць нават з Буркіна-Фасо, Афрыка, цэлы свет. Гэта такі фолькавы фэст.
Падрабязней з праграмай фестывалю можна пазнаёміцца на ягонай афіцыйнай старонцы: http://www.festiwalczeremcha.pl/ Уваход вольны.
***
Прыняць удзел у XXIV фестывалі “З вясковага панадворку” збіраюцца і госці з Беларусі. Пра гэта паведаміла арганізатар штогадовага івэнту ў Чаромсе Барбара Кузуб-Самасюк:
– Будзе адбывацца майстар-клас, падчас якога пакажуць вясельны абрад. Будуць танцы беларускія. Таксама кухня беларуская. Будзе багата акцэнтаў беларускіх. Канцэрта не будзе, але будуць майстар-класы і кухня, і абрад. І будзе спатканне ў Віталём Воранавым, які прыедзе з кнігай «Шэптам».
Фестываль “З вясковага панадворку” – фальклорны івэнт у Чаромсе, які прысвечаны разнастанасці сусветных культур і народаў і які праводзіцца штогод пачынаючы ад 1996 году. Сёлета ён будзе доўжыцца цягам трох дзён з 19 па 21 ліпеня.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя