З якімі праблемамі ў эміграцыі сутыкаюцца дзеці?
У беластоцкім Хабе „Новая Зямля” прайшла лекцыя пад назвай: „Праблемы адаптацыі дзяцей ва ўмовах эміграцыі”.
Сустрэчу правяла клінічны псіхолаг з 7-м досведам працы, маці ў эміграцыі, Азалія Аліева, якая і распавяла пра тое, на што бацькам-мігрантам варта звярнуць увагу:
– У дзяцей вельмі вялікія праблемы, з таго што я бачу, з выпадкаў з практыкі. На жаль вельмі позна бацькі звяртаюцца, або ўвогуле не займаюцца гэтым пытаннем. Калі вы бачыце, што паводзіны дзіцяці змяніліся, у параўнанні з тым, што было, калі вы бачыце, што ён не хоча шукаць сяброў, яму цяжка камунікаваць, ён не хоча хадзіць у школу, не хоча хадзіць у садок, то гэта яскравыя сігналы. Трэба патлумачыць дзіцяці ці зможам мы вярнуцца, калі гэта будзе. Таму калі мы будзем казаць дзіцяці, што мы вернемся, то дзіцё не будзе адаптавацца, мы зробім яму „мядзведжую паслугу”.
На сустрэчы з псіхолагам удзельнікі абмеркавалі складанасці, з якімі сутыкаюцца дзеці пры пераездзе ў іншую краіну, асаблівасці паводзінаў дзяцей, якія сведчаць аб праблемах з адаптацыяй. Адпаведна былі абмеркаваныя памылкі бацькоў і магчымыя стратэгіі дапамогі ў адаптацыі дзяцей у Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя