У Беластоку абясшкодзілі авіяцыйную бомбу часоў Другой Сусветнай



Менш чым праз гадзіну – з 13.00 да 14.00 – сапёры паднялі снарад, а затым перавезлі з Беластока на палігон у Ожышы, каб абясшкодзіць. 

Фота bialystokonline.pl

Паліцыя пачала аднаўляць рух, і эвакуяваныя жыхары могуць вярнуцца ў свае дамы.

Антоні Мацерэвіч падкрэсліў, што гэта была надзвычай маштабная і складаная вайсковая аперацыя ў найноўшай гісторыі Польшчы:

– Гэта акцыя паказвае, як у мірны час войска вынікова дзейнічае на карысць бяспекі жыхароў. Гэта дзеянні ў якіх штораз большы цяжар будуць прымаць жаўнеры тэрытарыяльнай абароны.

Толькі 9 ліпеня ўдзел у акцыі прынялі 300 чалавек, 150 транспартных сродкаў – паліцэйскія машыны, машыны хуткай дапамогі, аўтобусы і мікрааўтобусы. Тадэвуш Трускаляскі на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі падвёў вынікі ўсёй аперацыі.

* * * 

У Беластоку пачынаецца пад’ём бомбы, знойдзенай на вуліцы Цыялкоўскага 6 ліпеня. Сапёры перавязуць яе для дэтанацыі на вайсковы палігон ў Ожышы.

(© FlyAwayPlus)

Раней з раёну ў радыусе паўтра кіламетра ад месца знойдзенай бомбы былі эвакуяваныя жыхары, чакаецца, што яны верннуцца да сваіх месцаў пражывання а 16-й гадзіне, калі закончыцца ўся акцыя па абясшкоджванні бомбы.

У найноўшай гісторыі Беластоку такая эвакуацыя праходзіла ўпершыню. З пятніцы гарадскі Цэнтр крызіснага кіравання працуе бесперапынна.

* * * 

10 тысяч жыхароў Беластоку і гміны Супрасль рыхтуюцца да эвакуацыі. Яна пачалася а 7-й гадзіне раніцы і закончыцца апоўдні. Эвакуацыя праводзіцца ў сувязі з пад’ёмам  і вывазам авіяцыйнай бомбы часоў Другой Сусветнай вайны, вагой у 0,5 тоны, якая была знойдзена 6 ліпеня падчас будаўнічых прац на вуліцы Цыялкоўскага у Беластоку.

Паліцыя адсочвае, каб ніхто не застаўся у небясьпечнай зоне. Наглядаць за працамі па абяшкоджанні бомбы прыехаў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоній Мацэрэвіч.

Выключаны з руху галоўныя вуліцы Беластока. Кіроўцы, якія з Беластоку накіроўваюцца ў напрамку Баброўнік ці Любліна, павінны карыстацца абазначанымі аб’ездамі. Дарожныя службы будуць кіраваць рухам да заканчэння акцыі.

Праблемы з праездам могуць працягнуцца да 16 гадзіны. У акцыі прымае ўдзел каля 100 тысяч паліцыянтаў, якія будуць ахоўваць небясьпечную зону. Пад’ём бомбы пачнецца апоўдні. Мяркуецца, што эвакуаваныя вернуцца ў свае дамы пасьля 16-й гадзіны. Пазьней на вуліцы Пляжовай ў Беластоку прадбачана прэс-канфэрэнцыя міністра абароны польшчы Антонія Мацэрэвіча.

* * * 

Каля 10 тысяч жыхароў Беластока і гміны Супрасль эвакуююць 9 ліпеня, на час пад’ёму і вывазу авіяцыйнай бомбы з часоў Другой Сусветнай вайны, вагой у 0,5 тоны, якая была знойдзена 6 ліпеня падчас будаўнічых прац на вуліцы Цыялкоўскага у Беластоку.

Паведамляецца, што знойдзеная бомба гэта нямецкая ST 500, радыус паражэння якой складае 1350 метраў.

Прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі на прэс-канферэнцыі 7 ліпеня паведаміў, што бомба належным чынам забяспечана і ахоўваецца і цяпер не ўяўляе небяспекі для жыхароў горада». Але такая небяспека можа з’явіцца падчас пад’ёму бомбы, таму быў распрацаваны падрабязны план эвакуацыі.

Эвакуацыя закране 1 тыс. 946 адрасоў. Жыхары вызначаных дамоў і вуліц маюць пакінуць сваё жытло на час пад’ёму і вывазу бомбы.

Будуць закрытыя ўсе вуліцы ў гэтым абшары, на час эвакуацыі і вывазу бомбы таксама будзе закрытая дарога, што вядзе да польска-беларускага памежнага пераходу ў Баброўніках. Памежныя службы атрымалі ад горада адпаведнае паведамленне.

Эвакуацыя пачнецца раніцай ў нядзелю, 9 ліпеня і будзе трываць да 12:00. У 12:00 да працы прыступяць сапёры. Завяршыць вываз бомбы плануецца а 16:00 і тады жыхары змогуць вярнуцца ў свае дамы.

Бомба важыць 500 кг, з чаго 220 кг можа складаць выбуховае рэчыва, — паведаміў Тадэвуш Трускаляскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток