З-за надвор’я спынілі рух на ўчастку беларуска-украінскай мяжы



У Ровенскай вобласці Ўкраіны за два дні выпала месячная норма ападкаў.

Найбольш пацярпела Роўна, а таксама раённы цэнтр Сарны, памежны з Беларуссю. На дарогах, што вядуць да беларускай мяжы, часова спынены рух.

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

— У Роўна цяпер сапраўдны транспартны калапс. З прычыны засмечаных каналізацыйных стокаў затоплена некалькі гарадскіх кварталаў. Супрацоўнікі МНС Украіны і камунальныя службы адпампоўваюць ваду з цэнтра горада. У Памежным з Беларуссю райцэнтры Сарны залеву суправаджаў ураган, які пазываў дахі з будынкаў і павырываў з каранямі дрэвы.  

Улады Ровеншчыны пакуль не рэкамендуюць карыстацца аўтамабільным транспартам у сумежных з Беларуссю раёнах.

 Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: takeinfo.net