З-за парушэння каранціну ў царкву выклікалі паліцыю



У царкву святога Юрыя ў Беластоку была выклікана паліцыя. Прычынай выкліку стала парушэнне каранціну – на набажэнстве было больш за 50 чалавек.

Паводле настаяцеля храма айца Рыгора Місіюка, прысутнічала больш за 70 чалавек. Святар адзначыў, што вернікі захоўвалі вызначаную адлегласць паміж сабой. Паліцыя не ўмешвалася, але быў складзены адпаведны рапарт.

Некаторыя праваслаўныя парафіі заклікаюць прытрымлівацца рэкамендацый дзяржаўных эпідэміялягічных органаў, а таксама, каб у храмах адначасова было не болей за 50 вернікаў.

radio.bialystok.pl