За апошнія суткі польска-беларускую граніцу спрабавалі нелегальна перасекчы 68 чалавек



Пра гэта паведаміла Straż Graniczna. Групы з 18-ці і 15-ці асобаў спрабавалі перайсці граніцу ў ваколіцах Мельніка на Падляшшы. Усе – грамадзяне Ірака, ім удалося перайсці на польскі бок, але яны былі заўважаныя польскімі службамі. На ўчастках каля Дубіч Царкоўных і Ліпска мелі месца правакацыі з боку беларускіх службаў – яны асляплялі польскіх службоўцаў лазерамі і пашкодзілі калючы дрот. У раёне Міхалова зафіксавалі шэсць спробаў нелегальнага перасячэння граніцы.

Акрамя грамадзян Ірака, усё часцей сярод нелегальных мігрантаў з’яўляюцца прадстаўнікі іншых краін – Емена, Лівана, Індыі, Кубы, Габону, Ганы, Камеруна, Палесціны, Конга і Узбярэжжа слановай косці.