За беларускую мову на памежжы: петыцыя ад грамадзяніна Польшчы
За беларускую мову на памежжы.
Петыцыю за беларускую мову на польскім памежжы стварыў грамадзянін Польшчы Пшэмыслаў Кучынскі. Ён прыгадвае, што беларуская мова – дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь:
– Гэта мова беларускага народа, мова, якая падкрэслівае незалежнасць гэтага народа, які мае выбітную тысячагадовую гісторыю. Была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, з якім лучыла польская Унія. Думаю, што гэта важна. Не пацягне за сабой якіхсьці вялікіх фінансавых выдаткаў.
На думку Пшэмыслава Кучынскага, удасца сабраць каля тысячы подпісаў:
– Хацеў бы, каб мы дайшлі да тысячы подпісаў.
РР: Няма ніякага тэрміну на збор подпісаў?
– Не было такой патрэбы ў тым сервісе, якім скарыстаўся для заснавання гэтай петыцыі. Можам збіраць без абмежавання ў часе. Але не хацелася б расцягваць, лічу дастакова месяц-два. За гэты час атрымаецца ў нас гэтую тысячу подпісаў здабыць.
Пасля збору тысячы подпісаў петыцыю накіруюць да падляшскага ваяводы і прэзідэнта Любліна, а таксама ў розныя ўстановы, якія працуюць у памежным рэгіёне.
Беларускае Радыё Рацыя