За драўлянымі паддонамі схавалі 700 тысяч пачак нелегальных цыгарэт
Супрацоўнікі Падляшскай КАS і Памежнай службы агледзелі грузавік на дарозе S8 у Беластоцкім павеце. Транспарт прыбыў у Польшчу з Літвы. У трэйлеры, за некалькімі паддонамі, у кардонных скрынках ляжалі цыгарэты – амаль 700 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт знойдзеных цыгарэт ацэньваецца на больш чым 10 мільёнаў злотых.
Калі б незаконны тавар быў прададзены, Дзяржаўная казна страціла б больш за 16 мільёнаў злотых.
У адносінах да вадзіцеля распачата расследаванне, якое знаходзіцца пад наглядам раённай пракуратуры Беластока. Па рашэнні суда мужчына быў часова арыштаваны на тры месяцы. За такую буйную суму кантрабанды ён можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да 10 гадоў.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl