За дзень у Літве затрымалі 58 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі
За панядзелак і ноч аўторка літоўскія памежнікі затрымалі 58 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, 54 з іх — грамадзяне Іраку, 4 — Шры-Ланкі. Яны перайшлі мяжу ў Ігналінскім раёне Літвы.
Першую групу затрымалі ў другой палове дня 21 чэрвеня. У ёй было 12 чалавек з дакументамі грамадзян Іраку.
Другая група перайшла мяжу пасля поўначы ў аўторак. У ёй было 42 чалавекі без дакументаў, яны назваліся іракцамі.
І раніцай затрымалі трэцюю групу з чатырох чалавек без дакументаў, якія сказалі, што яны са Шры-Ланкі.
Усе затрыманыя папрасілі прыстанішча ў Літве. Сёлета ў Літву па-за пунктамі пропуску прайшлі 498 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
