За год каля 40 тысяч мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з Беларусі




Цягам 2021 года каля 40 тысяч чалавек спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі, гэтыя дадзеныя апублікавала Памежная служба Польшчы.

„23 снежня мяжу Польшчы і Беларусі спрабавалі незаконна перасекчы 26 чалавек. У гэтым месяцы такіх спробаў было 1,5 тысячы, з пачатку года – 39,5 тысячы”, – гаворыцца ў паведамленні ведамства ў Twitter.

Таксама ў Польшчы дапускаюць істотнае абвастрэнне сітуацыі на мяжы з Беларуссю ў перыяд святаў.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna