За год з анексаванага Крыма выехала 35 000 чалавек
Пра гэта заявіў лідар крымска-татарскага народа, народны дэпутат Украіны Мустафа Джэмілёў. Падрабязнасці ведае наш украінскі карэспандэнт.
– Паводле Мустафы Джамілёва, з 35 тыс крымскіх перасяленцаў амаль 20 тыс складаюць крымскія татары. Прычына – беспрэцэдэнтны ціск акупацыйных уладаў на карэннае насельніцтва Крыма, дэманстратыўная знявага нацыянальных традыцый і культурных патрэб крымска-татарскага насельніцтва. А таксама значнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі на паўвостраве. Можна сказаць, што крымскія татары цяпер рассяліліся па ўсёй Украіне, зазанчыў крымска-татарскі лідар. Але больш за ўсё іх у заходніх абласцях – пераважна Львове і Вінніцы.
У той жа час Мустафа Джамілёў заклікае суайчыннікаў не выязджаць з гістарычнай радзімы, бо менавіта гэтага, маўляў, і прагнуць марыянеткавыя крымскія ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота islamnews.ru