За каго прагаласавала Гайнаўшчына?
Агучаныя вынікі па ўсіх 47 выбарчых акругаў Гайнаўска павета, што на Падляшшы, дзе вялікую колькасць выбаршчыкаў складаюць мясцовыя беларусы.
У адрозненні ад іншых паветаў Падляшскага ваяводства, у гэтым павеце Анджэй Дуда не атрымаў рашучай перамогі. За яго прагаласавалі крыху больш за 31% выбаршчыкаў. На другім месцы, як і на Бельшчыне, апынуўся незалежны кандыдат з Беластока – Шымон Галаўня – больш за 29% , на трэцім месцы кандыдат ад „Грамадзянскай кааліцыі” Рафал Тшаскоўскі, больш за 27, 5% галасоў. На чацвёртым месцы кандыдат ад крайне правых сілаў Кшыштаф Босак – звыш 6% галасоў.
Анна Шайкоўская праверыла, як размеркаваліся галасы выбаршчыкаў у паасобных гмінах Гайнаўскагаа павета:
– Выбаршчыкі Гайнаўскага павета падзялілі свае галасы паміж трох фаварытаў першага туру прэзідэнцкіх выбараў. Аднак тут розніца паміж колькасцю галасоў аддадзеных за паасобных кандыдатаў невялікая ды не ва ўсіх гмінах перамог дзейны прэзідэнт. Найбольшую колькасць галасоў на Гайнаўшчыне Анджэй Дуда атрымаў у гміне Кляшчэлі – амаль 43%. На другім месцы Шымон Галаўня – амаль 26%, Рафал Тшаскоўскі амаль 20%.
Выключэннем стала таксама гміна Белавежа, дзе ў першым туры выбараў перамог кандыдат ад „Грамадзянскай кааліцыі” Рафал Тшаскоўскі – набраўшы крыху больш за 38%, Анджэй Дуда атрымаў крыху больш за 25,5%, Шымон Галаўня – больш за 20%. Незалежны кандыдат перамог у гмінах Чыжы і Гайнаўка, ды ў самім горадзе Гайнаўка. У Чыжах Шымона Галаўню падтрымала больш за 39%, Анджэя Дуду – больш за 30%, а Рафала Тшаскоўскага больш за 21%.
У Гміне Гайнаўка Шымон Галаўня атрымаў амаль 34%, Дуда больш за 31%, Рафал Тшаскоўскі больш за 22%. У самім горадзе Гайнаўка Шымон Галаўня атрымаў амаль 31%. На другім месцы апынуўся кандыдат ад „Грамадзянскай кааліцыі” Рафал Тшаскоўскі. За яго прагаласавала звыш 30%. Анджэй Дуда ў Гайнаўцы атрымаў не цэлыя 28% галасоў. Выбарчая яўка ў Гайнаўскім павеце склала амаль 55%.
Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя