За каго прагаласуюць жыхары гміны Гарадок?
Тры дні засталося да прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, дзе на пасаду прэзідэнта балатуюцца 11 кандыдатаў. Калі адзін кандыдат не набярэ больш за 50% галасоў, то праз два тыдні адбудзецца другі тур выбараў.
За каго і чаму будуць галасаваць жыхары гміны Гарадок, запытаў наш карэспандэнт:
– Хіба Камароўскі іх пераможа, Дуда можа другім будзе, або будзе другі тур.
– Напэўна застанецца гэты ж, што і ёсць. Хто лепшае што зробіць? З пустога налье ў поўнае?
– Камароўскага ўжо даволі хіба, раз на нейкі час трэба змяняць, бо робіцца кліка.
– Я з такога пакалення, што хіба за Кукіза толькі. Паспявае нам калі што.
– Агурэк мне здаецца яшчэ занадта маладая, добрая жанчына, але ва ўрад яшчэ занадта маладая.
– Ніводны, бо ўсе злодзеі. Не маю кандыдата яшчэ.
– Ад яго не залежыць нічога, ён можа толькі зацвердзіць урад, або падпісаць ці не падпісаць закон.
У выбарах удзельнічаюць Гжэгаж Браўн, Анджэй Дуда, Адам Ярубас, Браніслаў Камароўскі, Януш Корвін-Міке, Марыян Кавальскі, Павел Кукіз, Магдалена Агурэк, Януш Палікот, Павел Танайна і Яцэк Вільк.
У нядзелю выбарчыя камісіі будуць адкрытыя з 7 да 21 гадзіны.
Беларускае Радыё Рацыя