За месяц літоўскія памежнікі развярнулі ў Беларусь больш за дзве тысячы мігрантаў
За месяц, з пачатку прымянення практыкі вяртання незаконных мігрантаў, у Літву з Беларусі не пусцілі больш за 2000 чалавек. Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на памежную службу краіны. За суткі ў Літву спрабавалі трапіць каля дзесяці нелегальных мігрантаў, ні адзін з іх не быў ўпушчаны ў краіну, паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
Паведамляецца таксама, што памежнікі фіксавалі і іншыя групы асоб ля мяжы на беларускім баку. Спачатку яны наблізіліся да мяжы, а затым вярнуліся ў глыб Беларусі. У ведамстве падкрэсліваюць, што службовую зброю, спецсродкі або фізічны гвалт за мінулыя суткі на мяжы не прымяняліся.
