За мінулыя суткі 20 мігрантаў спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з боку Беларусі
13 гадоў таму
Яны спрабавалі пераправіцца цераз раку Лясьна Права. Пры выглядзе польскіх патрулёў усе вярнуліся на беларускі бок. Інцыдэнты былі зафіксаваны на ўчастку Белавежа, паведамляе Памежная служба Польшчы.
«Патрулі прыбылі на месца дзякуючы электроннаму бар’еру», – адзначылі ў ведамстве.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 10 чалавек, на літоўска-беларускай спробаў не зафіксавана.