За мінулыя суткі больш за 60 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі



Замежнікаў затрымлівалі практычна на ўсіх участках мяжы, кажа прэс-сакратар Падляшскага аддзела Памежнай аховы маёр Катажына Здановіч.

-Самая вялікая колькасць выпадкаў нелегальнага перасячэння адбылася ў раёне Кузьніцы, але спробы былі і ў Новым Двары, і ў Ліпску, Белавежы і Дубічах Царкоўных. Іншаземцы паходзілі з Ірака, Судана, Афганістана, Егіпта, Сірыі, Йемену і Казахстану.

Пасля пагоні памежнікі таксама затрымалі кур’ера, які перавозіў сем іракцаў.

-Мы затрымалі асобу, якая дапамагала нелегальна перасякаць мяжу. Гэта ўкраінец, які „лексусам” вёз сем грамадзян Іраку. Мужчына не затрымаўся для кантролю, за ім пачалася пагоня. Кіроўцу затрымалі.

Апошнім часам на Падляшшы функцыянеры спыняюць курʼераў практычна кожны дзень. З пачатку года памежнікі затрымалі ўжо больш за 50 чалавек.

polskieradio.pl

Фота: archiwum polskapress