За мінулыя суткі краіны ЕЗ не дазволілі нелегальна трапіць 149 мігрантам
14 гадоў таму
За 25-га кастрычніка краіны ЕЗ не дазволілі нелегальна трапіць 149 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 163), падлічыў “Позірк”.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 31 спробу незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку.
Латвія паведаміла, што ў папярэдні дзень прадухілілі 77 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы.
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабаваў нелегальна перасекчы 41 чалавек, у тым ліку грамадзяне Арменіі, Йемена і Эрытрэі.