За мінулыя суткі летувісы не ўпусцілі ніводнага нелегальнага мігранта
За мінулыя суткі летувіскія памежнікі вярнулі ў Беларусь некалькі мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу, паведамляе партал навін Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ). Паводле інфармацыі памежнікаў, зафіксаваныя выпадкі, калі ў Летуву мелі намер трапіць асобы, якія ўжо спрабавалі нелегальна перайсці мяжу. Паводле звестак Дэпартамента статыстыкі Летувы, з пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі 4.122 нелегалы, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі, — прыкладна ў 50,9 разу больш, чым за ўвесь 2020-ты (81 чалавек).
Беларускае Радыё Рацыя