За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 93 мігрантаў
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 93 мігранта, якія прыйшлі з Беларусі. З пачатку года нелегальна мяжу Беларусі і Літвы перайшлі 1509 мігрантаў. У сераду на тэрыторыі Друскеніцкай заставы ўзвялі ангар, у які накіруюць каля 70 мігрантаў. Такі ж будынак з’явіцца сёння і на заставе ў Кабяляй.
Раней стала вядома, што Літва збіраецца будаваць сцяну на мяжы з Беларуссю. Такім чынам літоўскія ўлады спадзяюцца спыніць плынь нелегалаў, якія прыходзяць з тэрыторыі краіны-суседкі. Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыд Шыманітэ адзначыла, што на гэта спатрэбіцца 40 млн еўра.
Беларускае Радыё Рацыя
