За мінулыя суткі Літва затрымала 144 нелегальных мігрантаў
У суботу, па дадзеных Дэпартамента статыстыкі, былі затрыманыя 144 мігранты з Беларусі, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу, паведамляе delfi.lt. Усяго ў гэтым годзе затрыманыя 3545 іншаземцаў.
Гэта ў 40 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год (81). Сярод затрыманых на мяжы з Беларуссю ў гэтым годзе ў асноўным грамадзяне Ірака або замежнікі, якія прадставіліся імі – 2299 чалавек.
Службовыя асобы краіны лічаць, што вялікія патокі мігрантаў з’яўляюцца арганізаванай менскім рэжымам акцыяй супраць Літвы. Беларусь кажа, што перастала спыняць мігрантаў з-за санкцый ЕЗ.
Фота: delfi.lt
