За мінулыя суткі мяжу ЕЗ з Беларуссю спрабавалі парушыць 138 чалавек
16 гадоў таму
Толькі ў Польшчу з Беларусі незаконна спрабаваў патрапіць 91 замежнік, паведамляюць польскія памежныя службы. На латвійска-беларускай мяжы затрыманы 38 чалавек, на літоўска-беларускай — 9.
Раней міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што Польшча, Літва і Латвія могуць сумесна прыняць рашэнне аб закрыцці сваіх межаў з Беларуссю. Гэта можа здарыцца, калі на мяжы Беларусі і ЕЗ адбудзецца „інцыдэнты” з удзелам „вагнераўцаў”.
Беларускае Радыё Рацыя