За мінулыя суткі Польшча прыняла 40 беларусаў з гуманітарных прычын
За мінулыя суткі Польшча прыняла 40 грамадзян Беларусі па гуманітарных прычынах. Пра гэта распавяла на брыфінгу прэс-сакратар польскай памежнай службы Анна Міхальска, – паведамляе Dziennik.
“Польская памежная ахова ўвесь час дапамагае беларусам, рэпрэсаваным на тэрыторыі Беларусі. За мінулыя суткі на тэрыторыю Польшчы ўехала 40 такіх чалавек”, – заявіла Міхальска. Па яе словах, беларусы папрасілі міжнароднай абароны ў пунктах пропуску і атрымалі гуманітарныя візы.
18 лістапада польскія памежнікі паведамілі, што Польшча прыняла за суткі 79 беларускіх грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя