За мінулыя суткі ў Беларусь прымусілі вярнуцца амаль 250 мігрантаў
За апошнія суткі ні адзін нелегальны мігрант не трапіў у Літву, у Беларусь вярнуліся амаль 250 мігрантаў. Гэта ў два разы больш, чым у чацвер, калі памежнікі вярнулі крыху больш за 100 чалавек, паведамляе DELFI.
5 чалавек знаходзяцца «на нічыйнай зямлі»: паміж Літвой і Беларуссю.
У Шальчынінкайскім раёне супрацоўнікі SBS дазволілі ўезд у Літву 2 грамадзянам Ірака – жанчыне і непаўналетняму. Ім выклікалі хуткую дапамогу. У непаўналетняга дыягнаставана пераахаладжэнне.
Па дадзеных SBS, пра сур’ёзныя інцыдэнты не паведамлялася.
У гэтым годзе праз мяжу з Беларуссю ў Літву заехалі больш за 4,1 тыс. мігрантаў, многія з іх з Ірака.
Фота: delfi.lt