За мінулыя суткі ў Польшчу, Літву і Латвію спрабавалі трапіць больш за 100 мігрантаў



За мінулыя суткі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі спрабавалі трапіць 97 мігрантаў.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

39 з іх падышлі да плота і адступілі пры выглядзе польскіх патрулёў. У раёне Белавежы затрыманы за дапамогу грамадзянін Грузіі, які перавозіў 15 чалавек, і грамадзянін Малдовы, які перавозіў чацвярых, паведамляе Пагранслужба Польшчы.

На латвійска-беларускай мяжы затрымана 3 чалавекі, на літоўска-беларускай — 9.