За парушэнне абавязку закрываць рот і нос – ад 500 да 30 000 злотых



З чацвярга 16 красавіка ў Польшчы дзейнічаюць новыя правілы, паводле якіх трэба прыкрываць нос і рот у грамадскіх месцах. Шматлікіх цікавіць пытанне, які штраф могуць выпісаць упаўнаважаныя асобы за адсутнасць маскі.

Згодна з новымі правіламі, калі хтосьці затрыманы паліцыяй або «іншым упаўнаважаным органам», супрацоўнік можа запатрабаваць ад яго раскрыць рот і нос, каб высветліць яго асобу. Штраф за не закрыццё твару будуць накладаць згодна з артыкулам 54 Кодэкса дробных правапарушэнняў, у якім гаворыцца: «за невыкананне агульнапрынятых пастаноў, забаронаў або абмежаванняў».

Як падкрэсліў камісар Antoni Rzeczkowski з прэс-службы Галоўнага штаба паліцыі, супрацоўнікі паліцыі могуць аштрафаваць на суму да 500 злотых асобаў, якія парушаюць закон. Аднак, калі хтосьці груба парушае правілы паліцыя можа паведаміць раённаму санітарнаму інспектару. Гэта, напрыклад, сітуацыі, калі хтосьці паўторна парушае закон ці адкрыта заяўляе, што не будзе яго выконваць. Адміністрацыйны штраф, які можа быць накладзены санітарным чыноўнікам, можа быць у памеры ад 5000 да 30000 злотых.

Беларускае Радыё Рацыя