За пасобніцтва ў нелегальным пераходзе дзяржаўнай мяжы затрымалі беларуса
18 гадоў таму
124 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу за мінулыя суткі, паведамілі ў Памежнай ахове.
Гэта былі, у прыватнасці, грамадзяне Турцыі і Алжыра. Убачыўшы польскія патрулі, 54 чалавекі павярнулі назад у Беларусь.
Акрамя таго, за пасобніцтва затрымалі беларуса, які перавозіў 6 грамадзян Сірыі, 4 еменцаў і алжырца, а таксама ўкраінца, які перавозілі 12 грамадзян Сірыі і Егіпта. Яны былі затрыманыя на ўчастку мяжы, які ахоўваецца пагранічнікамі памежнай паставы ў Нараўцы.