За паўгода больш за 10 000 беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Літве
За 6 месяцаў гэтага года больш за 10 000 беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Літве, паведамляе LRT.
Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, за 6 месяцаў 2022 года часовы від на жыхарства ў Літве атрымалі 10 116 грамадзян Беларусі. Пакуль, па дадзеных LRT, від на жыхарства не далі двум падаўшым заяўку беларусам.
Па дадзеных на 14 ліпеня, яшчэ крыху больш за 4400 беларусаў чакаюць адказу на пададзеныя заяўкі.
Дэпартамент міграцыі адзначае, што разгляд заяўкі займае 4 месяцы, у спешным парадку – два месяцы. Гэта значыць, што частка заяўнікаў звярнулася па від на жыхарства яшчэ летась. Калі лічыць беларусаў, якія падалі заяўкі, то з 1 студзеня да 30 ліпеня іх у Літве было 10 487.